Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 14:35

Кантроль за цэнамі на сацыяльна значныя тавары павінен быць захаваны - Лукашэнка

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны кантроль за цэнамі на сацыяльна значныя тавары павінен быць захаваны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паралельна з павышэннем узроўню даходаў грамадзян у Беларусі прадоўжыцца работа над тым, каб на належным узроўні захоўвалася і пакупная здольнасць насельніцтва. "Мы дабіліся нізкай інфляцыі ў межах амаль 5 працэнтаў. Многія рэфарматары зноў пачалі гаварыць аб поўнай лібералізацыі. Але наколькі важны дзяржаўны кантроль цэн, паказалі апошнія падзеі. Не вазьмі мы пад кантроль цэны, нашы "адказныя" гандлёвыя работнікі набілі б тоўстыя кішэні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, як практычна ў "ручным рэжыме" рэгуляваліся цэны на некалькі дзясяткаў тавараў павышанага попыту. "І бачылі нармальны эфект. Людзі гэта ацанілі", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Таму раз і назаўсёды неабходна вызначыць пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія насельніцтва хвалююць больш за ўсё. "І ўсе органы ўлады разам з прафсаюзамі павінны забяспечыць кантроль за цэнаўтварэннем", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі