Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лістапада 2021, 13:06

Канстытуцыя, Пуцін, Магілёў. Лукашэнка расказаў аб планах на тыдзень

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння пасля цырымоніі ўзнагароджання правёў для школьніка Рамана Кагадоўскага персанальную экскурсію па сваім рабочым кабінеце ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час размовы з хлопчыкам Аляксандр Лукашэнка ў тым ліку наглядна паказаў Роме, з якім вялікім аб'ёмам інфармацыі Прэзідэнту даводзіцца штодзённа працаваць, прадэманстраваўшы яму тоўстую папку розных дакументаў: "Вось глядзі. Вось гэта мне трэба на гэтым тыдні ўсё вывучыць на памяць. Вось глядзі: па Канстытуцыі ў нас будзе мерапрыемства ў чацвер. Вось будзем з Пуціным праводзіць у анлайн-рэжыме па тэлевізары перагаворы. Таксама матэрыялы трэба вывучыць. Гэта - у Магілёўскую вобласць паеду адкрываць з міністрам бальніцу новую. Таксама трэба ўсё на памяць вывучыць. Толькі за тры дні".

"Таму калі ты рызыкнеш быць Прэзідэнтам, май на ўвазе: ты вельмі шмат павінен чытаць. Але не пужайся, яно з часам прыходзіць", - адзначыў беларускі лідар.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў ордэн "За асабістую мужнасць" Раману Кагадоўскаму, які выратаваў на пажары свайго малодшага брата і атрымаў пры гэтым моцныя апёкі. Узнагарод таксама ўдастоены медыкі, якія лячылі хлопчыка-героя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі