ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2023, 11:33

Канчатковы праект Канцэпцыі нацбяспекі будзе зацвярджаць УНС

У час пасяджэння
У час пасяджэння

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канчатковы праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі будзе зацвярджаць Усебеларускі народны сход. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі, на якое вынесены праект гэтага дакумента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што цяпер зацвярджэнне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі як аднаго з найважнейшых дакументаў у жыцці краіны з'яўляецца адным з асноўных паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу.

"Таму распрацаваны дакумент павінен быць гатовы да першага склікання яго дэлегатаў ужо ў новым канстытуцыйным статусе. Гэта значыць, на першым пасяджэнні УНС мы ўнясём для абмеркавання і зацвярджэння гэты дакумент. І калі дэлегаты Усебеларускага народнага сходу падтрымаюць яго, ён уступіць у сілу", - сказаў беларускі лідар.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі