Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2021, 09:07

Каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў эстафеце на "Мінскай лыжні"

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 13 сакавіка перамагла ў эстафетнай гонцы Рэспубліканскага зімовага спартыўнага свята "Мінская лыжня - 2021", якое прайшло ў РЦАП па зімовых відах спорту "Раўбічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе эстафетнага квартэта разам з кіраўніком дзяржавы, які завяршаў гонку, выступілі Святлана Канашэнка, Людміла Калінчык, Мікалай Лукашэнка.

Другое і трэцяе месца занялі каманды Віцебскага і Брэсцкага аблвыканкамаў.

У эстафеце біятлоннай гонкі 4 па 2 км разам з камандай кіраўніка дзяржавы прынялі ўдзел каманды Адміністрацыі Прэзідэнта, Апарату Савета Міністраў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, КДК, аблвыканкамаў.

Размаўляючы пасля цырымоніі ўзнагароджання з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка падзяліўся эмоцыямі пасля перамогі сваёй каманды. "Перамагаць заўсёды цяжка. Тым больш калі за табой сочаць, прабачце за нясціпласць, мільёны розных вачэй, - сказаў Прэзідэнт. - Для мяне цяжка, вельмі цяжка. Але людзям добра. Такі мой лёс. Мая задача - рабіць людзям добрае".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на свята прыехала вялікая колькасць балельшчыкаў, усе яны ад душы падтрымлівалі свае каманды. Гэта прыемна, прызнаўся ён, хоць часам і адцягвае ўвагу ад гонкі. "Я падумаў аб тым, што калі будзе гэта стральба, лепш цішыня, чым шум. І нават на фінішы: па свежай трасе фінішуеш (розніца вялікая для лыжніка) і звяртаеш увагу на трыбуны - ледзь не ўпаў там. Таму ўсяляк бывае", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі