
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя намеснікі міністраў прыйдуць у Міністэрства юстыцыі і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Іх назначэнне ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзмітрый Касцюкевіч узгоднены на пасаду намесніка міністра юстыцыі. Сюды ён пяройдзе з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў начальнікам упраўлення заканадаўства ў сферах дзяржаўнага будаўніцтва і міжнародных адносін галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення.
На пасаду намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва ўзгоднены Аляксандр Балашэнка, які да гэтага часу працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Алены Маргуновай першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.-0-