Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Качанава назначана кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Рыжанкоў - першым намеснікам

Прэзідэнт 21.12.2016 | 12:04

21 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі назначана Наталля Качанава, першым намеснікам - Максім Рыжанкоў. Адпаведныя кадравыя рашэнні 21 снежня прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паставіў канкрэтныя задачы па рэфармаванні Адміністрацыі Прэзідэнта, аптымізацыі і дэбюракратызацыі работы ўсяго дзяржапарату, узаемадзеянні Адміністрацыі Прэзідэнта з галінамі ўлады, у тым ліку на мясцовым узроўні праз памочнікаў Прэзідэнта.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы даручыў звярнуць на ідэалагічную і кадравую работу.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы звярнуцца да некаторых пытанняў функцыянавання Адміністрацыі Прэзідэнта. "Але перш за ўсё хачу сказаць публічна аб тым (нават не ведаю, як гэта назваць - ці то ўкіды, ці то меркаванні ў СМІ наконт назначэнняў у Адміністрацыі Прэзідэнта), што я пачуў гэтыя прапановы і ад нашых апазіцыйна мыслячых грамадзян, і ад так званай апазіцыі, і ад пятай калоны - іх прадстаўнікоў. Усе прапановы я пачуў і пры разглядзе кандыдатур, вядома ж, улічыў іх. Але тым не менш маё рашэнне такое", - сказаў ён.

Прэзідэнт ахарактарызаваў Наталлю Качанаву як вопытнага дзяржаўнага дзеяча, вельмі адданага дзяржаве чалавека. "Чалавек, які прыйшоў знізу. Для мяне гэта вельмі важна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у Адміністрацыі Прэзідэнта патрэбны тонкі і гібкі арганізатар бягучых працэсаў і вырашэння адпаведных пытанняў. "Працуючы ва ўрадзе, вы ўжо ўбачылі тое, што трэба рабіць і чаго рабіць ні ў якім разе нельга. Так ці інакш, вам давядзецца сутыкацца і абапірацца на той вопыт работы, які вы набылі ва ўрадзе", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Наталлі Качанавай.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў арганізатарскія здольнасці Максіма Рыжанкова, нягледзячы на некаторыя правалы ў спорце. "Гэта, зразумела, не столькі ваша віна. Але мяне падкупляе ваша адказнасць і перажыванне за справу. А таксама энергія, з якой вы працуеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт разлічвае, што сумесная работа Наталлі Качанавай і Максіма Рыжанкова дасць добры эфект.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.