Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2023, 18:24

Каб прадухіліць і выявіць кібератакі. Лукашэнка падпісаў указ аб кібербяспецы

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпісаў указ нумар 40 "Аб кібербяспецы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам вызначаецца прававая аснова стварэння і функцыянавання нацыянальнай сістэмы забеспячэння кібербяспекі, якая прадугледжвае фарміраванне комплекснага шматузроўневага механізма процідзеяння кібератакам на дзяржаўныя органы і арганізацыі, крытычную інфармацыйную інфраструктуру. У прыватнасці, канкрэтызаваны функцыі і задачы па забеспячэнні кібербяспекі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, замацавана персанальная адказнасць іх кіраўнікоў, а таксама вызначаны ўладальнікі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі, якія забяспечваюць першачарговае стварэнне цэнтраў кібербяспекі.

Указ накіраваны на далейшую рэалізацыю палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ўзаемазвязаны з Канцэпцыяй інфармацыйнай бяспекі.

Рэалізацыя мер, прадугледжаных ва ўказе, дасць магчымасць кансалідаваць намаганні па прадухіленні, выяўленні і мінімізацыі наступстваў кібератакі на аб'екты інфармацыйнай інфраструктуры, тым самым павысіць бяспеку і надзейнасць інфармацыйных сістэм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі