
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магілёў трэба прывесці ў парадак, каб горад стаў па-сапраўднаму прыгожым і ўтульным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні 17 красавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба, каб Магілёў быў сапраўдным прыгожым і ўтульным горадам", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Пакуль гэты абласны цэнтр адстае ад іншых, лічыць Прэзідэнт.
"Нядобра будзе, калі горад не прывядзём у парадак", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. У якасці прыкладу таго, як можна правесці добраўпарадкаванне, Прэзідэнт згадаў зону адпачынку ў парку Падніколле, якую абнавілі, рэканструявалі, дзякуючы чаму гэта месца стала вельмі запатрабаваным у жыхароў і гасцей Магілёва. "Зону адпачынку зрабілі - усе людзі там, і моладзь асабліва. Людзі добра адзываюцца", - адзначыў Прэзідэнт.-0-