Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2020, 13:38

Юрый Селіверстаў назначаны міністрам фінансаў Беларусі

4 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Юрый Селіверстаў назначаны міністрам фінансаў Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Глядзі кожную капейку, лічы грошы", - даў наказ кіраўнік дзяржавы.

Максіма Ермаловіча, які да гэтага часу займаў міністэрскую пасаду, плануецца накіраваць на дыпламатычную работу ў адну з еўрапейскіх краін. "Ён папрасіўся на дыпламатычную работу, валодае замежнай мовай. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей таксама вельмі хадайнічае, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я не магу перашкаджаць. Хоча чалавек сябе паспрабаваць на новай пасадзе - няхай, ён нядрэнна працаваў. Але я чакаю ад Селіверстава большай аддачы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі