Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Юрый Бондар назначаны міністрам культуры Беларусі

Прэзідэнт 28.09.2017 | 13:13

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Юрыя Бондара міністрам культуры Беларусі, да гэтага моманту ён працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў Міністэрстве культуры заўсёды складваецца няпростая абстаноўка, паколькі ў ім працуюць творчыя людзі. "Там заўсёды шмат розных плётак, абгавораў, разважанняў - такое жыццё. Тым не менш мы павінны працаваць такім чынам, каб гэтых размоў было менш, а людзі былі нацэлены на канкрэтную работу. Трэба паставіць сябе такім чынам, каб усё было сумленна і справядліва, кожны займаўся сваёй справай, а не хадзіў і плакаўся, як яму цяжка, або скардзіўся на калегу", - паставіў задачу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што сапраўдных работнікаў у Міністэрстве культуры, якія жадаюць працаваць, пераважная большасць. "Усіх тых, хто перашкаджае працаваць, трэба проста пазбавіць усялякага ўплыву на творчае асяроддзе і творчых работнікаў. Таму, як вы разумееце, права на памылку няма. Чакаць год-два, пакуль вы ўвойдзеце ў пасаду, радыкальна зменіце сітуацыю, часу няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Бондар Юрый Паўлавіч нарадзіўся 11 красавіка 1973 года ў Мінску. Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "правазнаўства", у 2007 годзе - Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай".

У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці "тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе Юрыю Бондару прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "паліталогія".

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў - з 2001 года, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара. У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара гэтай ВНУ.

У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.

Юрый Бондар з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.