Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2024, 11:22

Якім будзе Год якасці? Падрабязнасці абмяркуюць на нарадзе ў Лукашэнкі

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 5 студзеня ў Палацы Незалежнасці нараду аб асноўных напрамках работы па ўдасканаленні якасці ў 2024 годзе і Знаку якасці Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

Сімвалічна, што першая нарада кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе, аб’яўленым у Беларусі Годам якасці, прысвечана менавіта гэтай тэматыцы. Для нагляднасці прадукцыя лепшых прадпрыемстваў краіны, якія захавалі з часоў Савецкага Саюза высокую якасць, прадстаўлена на спецыяльнай выстаўцы ў Палацы Незалежнасці "Знак якасці: традыцыя мінулага і сучаснае".

Як удакладніў тэлеграм-канал "Пул Першага", склад удзельнікаў нарады сабраны шырокі, а на парадку дня - два пытанні. Урад падрыхтаваў план мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці, які прадставяць Прэзідэнту. Будзе таксама прадстаўлена некалькі варыянтаў дзяржаўнага знака якасці, з якіх трэба будзе выбраць лепшы.

Упершыню ідэю прысвяціць бягучы год пытанням якасці агучыў Прэзідэнт у верасні 2023 года ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. "Якасць - важнейшае пытанне. Трэба нам будучы год аб’яўляць Годам якасці. Усё ў нас добра: і аб’ёмы робім, і попыт на Беларусь каласальны (мы не паспяваем забяспечыць попыт Расіі), але ў нас яшчэ ёсць праблемы з якасцю. Таму якасць і яшчэ раз якасць. І за гэта адказваць трэба", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта тэма атрымала прадаўжэнне ў час наведвання Аляксандрам Лукашэнкам у лістападзе мінулага года ВА "Крышталь", дзе было прапанавана заснаваць у Беларусі адзіны дзяржаўны знак якасці, узяўшы за аснову сучаснага беларускага савецкі знак якасці.  "Будучы год мы аб’явім Годам якасці. Я аб гэтым ужо гаварыў. Вырабляем шмат. І якаснай, нядрэннай прадукцыі. Але трэба лепш. Для таго каб канкурыраваць. Таму што ў нас адкрытая эканоміка. Нам трэба якасць узнімаць вышэй, каб канкурыраваць", - сказаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі