ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 12:42

"Які дурань не хоча зарабіць? Але не гэта галоўнае". Лукашэнка аб прычынах бязвізу для суседніх краін ЕС

2 жніўня, Мядзельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Галоўная прычына таго, што Беларусь увяла магчымасць бязвізавага ўезду для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза, не ў галіне эканомікі. Гэты аспект кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў у час размовы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны накарміць сваіх людзей, забяспечыць рынак. Суседзі вунь з Літвы, Латвіі, Польшчы прыязджаюць, хочуць нешта купіць. Няхай купляюць. Гэта перапрацоўку ўжо прайшло (сельгаспрадукцыя. - Заўвага БЕЛТА), і гандаль яшчэ нешта на гэтым заробіць. Гэта выгадна, з аднаго боку. Ну і людзям дапаможам. Людзі будуць удзячныя. Ваяваць супраць нас не будуць, калі ўжо на тое пайшло", - адзначыў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што некаторыя "свядомыя" журналісты і іншыя разважаюць, што Прэзідэнт Беларусі ўвёў бязвіз зыходзячы з эканамічных меркаванняў, каб зарабіць грошы. "А які дурань не хоча зарабіць грошы? У тым ліку і дзяржава хоча, і я гэтага хачу. Але не гэта галоўнае. Галоўнае - каб людзі ўбачылі, што побач з імі жывуць нармальныя людзі. Падобныя на палякаў жывуць людзі, што яны не агрэсіўна настроены. Што яны гатовы ў цяжкую хвіліну дапамагчы. Глядзіш, і не будуць ваяўніча супраць нас настроены. Гэта немалаважна", - растлумачыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі