Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2020, 10:41

Якасць, імпартазамяшчэнне, экспарт" - Лукашэнка назваў асноўныя напрамкі ў наступнай пяцігодцы

22 чэрвеня, Светлагорскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У наступнай пяцігодцы асноўнымі напрамкамі работы будуць якасць, імпартазамяшчэнне, экспарт. Такія прыярытэты акрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня ў час паездкі на электрапоездзе са Светлагорска, дзе ён адкрыў рэгулярны рух па новым электрыфікаваным участку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што пры работах па электрыфікацыі ўдалося значна нарасціць беларускі складнік. Цяпер ён дасягнуў практычна 50 працэнтаў, а за мяжой закупляецца тое, чаго не вырабляюць у краіне.

"Трэба імпартазамяшчэннем займацца. Гэта пяцігодка ўся будзе - якасць, імпартазамяшчэнне, экспарт. Гэта асноўныя будуць напрамкі. Гэта ж нядобра - машынабудаўнічая краіна, а мы цягнем усё з Кітая або Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі