Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 красавіка 2019, 13:25

"Як быццам Парашэнка ў мяне сябар, а Зяленскі вораг" - Лукашэнка пракаменціраваў рэакцыю на яго заявы аб выбарах ва Украіне

9 красавіка, Лагойскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Лагойскі раён Мінскай вобласці пракаменціраваў бурную рэакцыю з розных бакоў наконт яго заяў аб выбарах ва Украіне, якія ён зрабіў напярэдадні ў інтэрв'ю турэцкаму агенцтву "Анадолу", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сказаў тое, што думаю. Калі ты не ведаеш, за каго галасаваць, - не галасуй. Навошта ты галасуеш, навошта рызыкуеш?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Не, ён (кажуць. - Заўвага БЕЛТА) Парашэнку падтрымлівае. Як быццам Парашэнка ў мяне сябар, а Зяленскі вораг", - адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у тым ліку і ў Расіі Зяленскага "дубасяць", успамінаюць яго акцёрскую прафесію. "А што, акцёр не можа быць Прэзідэнтам?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. У гэтым плане ён прывёў прыклад Рональда Рэйгана, які выбіраўся Прэзідэнтам ЗША.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ва Украіне прыняцце многіх рашэнняў залежыць ад адабрэння парламента. "Парашэнку ўдавалася дамовіцца, была свая фракцыя. Ну, стане там Пятроў, Зяленскі, Сідараў (Прэзідэнтам. - Заўвага БЕЛТА) - усё вырашыцца на парламенцкіх выбарах", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі