Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2021, 09:18

"Ісці да мары і верыць у сябе" - Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегацыі Беларусі на Алімпіядзе ў Токіа

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне членам дэлегацыі Беларусі на XXXII летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Алімпійскія гульні - унікальныя спаборніцтвы: і па прадстаўніцтве, і па беспрэцэдэнтным напале барацьбы, і па глядацкай аўдыторыі, - гаворыцца ў прывітанні. - Стаць іх удзельнікам - мэта жыцця многіх спартсменаў, заваяванне любой узнагароды - выдатнае здзяйсненне, а ўзыходжанне на вышэйшую прыступку п'едэстала залатымі літарамі ўпісвае імя чэмпіёна ў гісторыю сусветнага спорту".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што алімпійскі медаль - гэта не толькі асабісты поспех атлета, але і прадмет асаблівага гонару нацыі, таму што спартыўныя перамогі даўно ўжо сталі дэманстрацыяй узроўню развіцця краін, іх дасягненняў і культурнай спадчыны.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь чатырнаццаты раз прымае ўдзел у гэтым грандыёзным фестывалі сусветнага спорту і заўсёды беларуская каманда вярталася дамоў з узнагародамі. "Перакананы, так будзе і цяпер, таму што мы - спартыўная краіна з багатымі і слаўнымі традыцыямі. Упэўнены, што карпатлівая работа трэнераў, шматгадовая ўпартая праца дадуць вам магчымасць паказаць у Японіі свае лепшыя вынікі, дастойна прадставіць Беларусь у шматнацыянальнай алімпійскай сям'і", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што для падрыхтоўкі спартсменаў дзяржава зрабіла ўсё неабходнае і мае права разлічваць на поспех. "Галоўнае - ісці да сваёй мары і верыць у сябе. Як вераць у вас мільёны беларусаў, увага якіх у гэтыя дні будзе прыкавана да спартыўных арэн Токіа, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Жадаю ўсім нашым алімпійцам моцнага здароўя, удачы і яркіх перамог у імя нашай Радзімы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі