Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2024, 16:35

Індывідуальны падыход і справядлівасць. Галоўныя акцэнты нарады ў Лукашэнкі па амністыі і крымінальным заканадаўстве

У час нарады
У час нарады
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы на тэму ўдасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці расказала журналістам аб галоўных акцэнтах праведзенага мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Эйсмант нагадала, што разглядаліся дзве рэзанансныя для грамадства тэмы - правядзенне амністыі і ўдасканаленне мер крымінальнай адказнасці за некаторыя віды злачынстваў, у прыватнасці менш цяжкія. Былі заслуханы даклады міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. "Падыходы дакладчыкаў па асноўных абмяркоўваемых тэмах кіраўнік дзяржавы падтрымаў", - сказала Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, абмеркаванне, якое доўжылася каля дзвюх гадзін, выбудоўвалася з акцэнтам на двух важнейшых прынцыпах, аб захаванні якіх не раз гаварыў кіраўнік дзяржавы. "Індывідуальны падыход і прынцып справядлівасці - на гэтым рабіў акцэнт Прэзідэнт усю нараду", - падкрэсліла прэс-сакратар.

На асобныя моманты Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу адказных асоб. "Напрыклад, Прэзідэнт гаварыў аб рабоце Камісіі па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Тут прынцыпы і патрабаванні Прэзідэнта наступныя: работа камісіі павінна пастаянна ўдасканальвацца, Прэзідэнт чакае ад камісіі прапаноў", - адзначыла Наталля Эйсмант. І, безумоўна, у аснове прапаноў камісіі, вылучаных на ўзровень кіраўніка дзяржавы, павінны ляжаць прынцып справядлівасці і індывідуальны падыход.

У час нарады закраналася таксама работа праваахоўных органаў і іх асобных структурных падраздзяленняў - інспекцый па справах непаўналетніх і Дэпартамента па выкананні пакаранняў.

"Асобна абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са злачынствамі па наркатычных артыкулах. Тут зразумела роля камісій па справах непаўналетніх і зразумела, што Прэзідэнт чакае ўзмацнення работы гэтых камісій. Такі сігнал быў сёння пададзены", - дадала прэс-сакратар.

Пры гэтым работа праваахоўнікаў павінна ў абавязковым парадку грунтавацца на прынцыпе справядлівасці. А любыя праяўленні так званай палачна-птушачнай сістэмы абсалютна непрымальныя. "Пра гэта Прэзідэнт гаварыў і раней не раз, сёння ён гэта для міністра ўнутраных спраў, у прыватнасці, паўтарыў", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Работа папраўчых устаноў і Дэпартамента выканання пакаранняў разглядалася на нарадзе ў сувязі з маючым адбыцца правядзеннем амністыі і памілаваннем. Прэзідэнт бачыць неабходнасць узмацніць ролю папраўчых устаноў, улічваць іх меркаванне пры прыняцці рашэнняў аб амністыі або памілаванні, паколькі менавіта там ведаюць аб паводзінах тых, хто адбывае пакаранне.

Асобная тэма - гэта занятасць, і асабліва занятасць памілаваных, амніставаных. "Гэта павінна быць безумоўна і павінна выконвацца беспярэчна. На гэтым Прэзідэнт зрабіў акцэнт і праанансаваў па пытаннях занятасці вялікую размову на вышэйшым узроўні, на ўзроўні Прэзідэнта", - расказала Наталля Эйсмант.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў і важнасць забеспячэння кантролю за тымі асобамі, якія будуць вызвалены ў выніку амністыі, а таксама іх уліку. "Яны будуць выходзіць з месцаў зняволення на пэўных умовах. І кантроль за тым, як гэтыя ўмовы будуць выконвацца, павінен быць жалезным. А інакш, як сказаў Прэзідэнт, рэакцыя будзе імгненнай і жорсткай, - заявіла прэс-сакратар.- Пры ўсіх змякчальных падыходах, пры ўсіх прынцыпах справядлівасці, на якіх мы працуем, пытанне бяспекі Прэзідэнт безумоўна ставіць у аснову".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі