
Фота з архіва
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імёны Герояў Савецкага Саюза прысвоены двум пагранічным заставам Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
Пагранічнай заставе "Глушкевічы" 21-га пагранічнага атрада органаў пагранічнай службы прысвоена імя Героя Савецкага Саюза падпалкоўніка Івана Андрэевіча Анкудзінава, пагранзаставе "Беняконі" 18-га пагранатрада - Героя Савецкага Саюза яфрэйтара Фёдара Гаўрылавіча Крылова.
Такое рашэнне Прэзідэнта прынята ў мэтах патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці, папулярызацыі баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы.-0-