Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2022, 17:43

"Ім трэба ўтапіць у крыві Расію". Лукашэнка аб прычынах атакі на Казахстан

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што атака на Казахстан ляжыць у рэчышчы агульнай тэндэнцыі націску на Расію па ўсім яе перыметры. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ў свята Раства Хрыстовага храм у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Казахстан - гэта спроба атакаваць постсавецкія дзяржавы па перыметры Расіі. Ім трэба ўтапіць у крыві Расію. Яшчэ раз паўтараю: калі рухне Расія, то мы нават не заўважым, дзе мы апынёмся. Цераз нас проста пераступяць. Як я кажу, у жорнах перамелюць і выплюнуць. Таму чаго б ні каштавала, нам трэба захаваць цэнтр нашай цывілізацыі, цэнтр нашага праваслаўя і не толькі. Тыя землі, якія сёння знаходзяцца ў складзе Расійскай Федэрацыі. Вось і ўся філасофія. Я хачу, каб вы гэта разумелі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца Беларусі, прадоўжыў Прэзідэнт, то для яе яшчэ вельмі важна застацца незалежнай дзяржавай, каб беларускі народ кіраваў сваёй краінай, жыў мірна і спакойна. "І дружыць, быць у цесным саюзе з нашымі суседзямі, з тымі, хто хоча з намі жыць разам, і хто нас разумее", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі