Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2020, 12:55

"Ім далі каманду "фас", яны і вякнулі з-пад плота" - Лукашэнка пра санкцыі з боку краін Балтыі

1 верасня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе прымаць эканамічныя рашэнні ў адказ на санкцыі з боку краін Балтыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у Баранавічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, больш мацёрыя краіны разумеюць, што з Беларуссю не варта задзірацца, бо яна можа закрыць граніцы пад Брэстам і Гроднам, і нямецкія грузы не змогуць так лёгка трапіць на Усход. Таму, заявіў Прэзідэнт, больш слабым краінам Балтыі была дадзена каманда выступіць супраць Беларусі. "Ім далі каманду "фас", яны і вякнулі з-пад плота. Я так гэта і ацэньваю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што краінам Балтыі неабходна быць больш акуратнымі з Беларуссю, паколькі іх уласныя народы могуць успрыняць такое стаўленне да суседняй рэспублікі неадназначна. "Няхай яны растлумачаць сваім людзям, як яны так рэфармавалі краіну, што ў іх засталося менш за палову насельніцтва ад таго, што было ў савецкі час. Таму яны няхай акуратней накатваюць на Лукашэнку і Беларусь, таму што атрымаюць ад свайго народа так у зубы, што гэтых зубоў не застанецца", - перакананы ён.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў Беларусі цяпер прапрацоўваюць меры ў адказ на ўведзеныя санкцыі. "Мы не будзем змагацца за тое, каб нас туды пусцілі. Мы проста эканамічна паспрабуем вырашыць гэту праблему. Кажуць, гэта даражэй будзе для Беларусі (пераарыентаваць свае грузы з балтыйскіх партоў на Расію. - Заўвага БЕЛТА). Вядома, нам крыху будзе нявыгадна. Але мы ж дамовіцца можам з расіянамі па тарыфах, і яны ад аб'ёмаў перавалкі нашых грузаў усё роўна атрымаюць выгаду", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі