Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2016, 16:05

Ільгота па пенсійным узросце для работнікаў шкодных вытворчасцей будзе захавана

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ільгота па пенсійным узросце для работнікаў на шкодных вытворчасцях будзе захавана. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час гутаркі з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага аўтамабільнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пенсійны ўзрост для работнікаў на шкодных вытворчасцях будзе паступова павышацца, як і для іншых катэгорый, але разбежка будзе захавана. "Вы гэту льготу будзеце мець", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці шмат супрацоўнікаў МАЗа працуюць у шкодных умовах. Прэзідэнт праінфармаваў, што сёння абмяркоўвалася ў тым ліку мадэрнізацыя ліцейнай вытворчасці для паляпшэння ўмоў працы рабочых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі