Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2020, 14:10

Хвароба вылечная, але прыкрая - Лукашэнка расказаў аб асабістым вопыце пераадолення каранавіруса

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні пасля галасавання, расказаў аб асабістым вопыце пераадолення каранавіруснай інфекцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, моладзь, людзі без спадарожных захворванняў лёгка пераносяць гэту інфекцыю. А людзям старэйшага ўзросту, трэба, безумоўна, захоўваць меры прафілактыкі. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што гэта тэма закраналася і ў час нядаўняй тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Я Пуціну даў параду: беражы сябе, таму што хвароба вылечная (нашы ўрачы - малайцы, навучыліся), але такая прыкрая, што далей няма куды", - сказаў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, прадаўжаецца расследаванне таго, як ён заразіўся каранавірусам. "Практычна вірус перанёс на нагах, думаючы, што стаміўся. Гэты стан, як кажуць, вожык у тумане. Ідзеш, цяжка, але думаеш: нагрузкі вялікія, ад гэтага. Але калі мае дамашнія прасігналізавалі, што ёсць праблема, мы паехалі ў бальніцу і пераканаліся, што я перанёс гэты вірус на нагах. Але хвастом, як гаворыць Каранік (міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. - Заўвага БЕЛТА), мяне гэта пандэмія ўдарыла", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Курс лячэння, як адзначыў Прэзідэнт давялося праводзіць фарсіравана, у паскораным рэжыме, паколькі абавязкі кіраўніка дзяржавы і яго рабочы графік прадугледжвалі абавязковы ўдзел у сумеснай сесіі палат парламента для звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Зыходзячы з асабістага вопыту пераадолення каранавіруса, кіраўнік дзяржавы параіў абавязкова прытрымлівацца правіл здаровага ладу жыцця. "Ні ў якім разе не сядзець дома, больш бываць на паветры, варушыцца, бегаць, скакаць, займацца спортам. Я вам шчыра кажу: гэта галоўнае", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі