Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2022, 18:45

Хто спыніць вайну ва Украіне? Лукашэнка пералічыў галоўныя сілы

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS пералічыў асноўныя сілы, якія могуць спыніць вайну ва Украіне. Журналіст, у прыватнасці, пацікавіўся, ці могуць гэта быць ААН або пасрэднікі, уключаючы Кітай, паведамляе БЕЛТА.

"Усе, каго вы назвалі, яны так ці інакш уплываюць на сітуацыю вакол Украіны. Але не больш таго. Ніякая Арганізацыя Аб'яднаных Нацый ні адной вайны не спыніла. Не спыніць і гэту. Гэтак жа і іншыя дзяржавы", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пералічыў, хто ў гэтай сітуацыі здольны кардынальна паўплываць на абстаноўку ў мэтах спынення ваенных дзеянняў: "Вайну могуць спыніць Расія, Украіна, дамовіўшыся, падпісаўшы дагавор. Ці ж амерыканцы, якія дадуць каманду кіраўніцтву Украіны спыніць вайну. Калі амерыканцы на гэта пойдуць, то Еўрасаюз і іншыя, яны хуценька выстраяцца ў хвост ЗША і будуць падтрымліваць іх рашэнне. Таму дзве сілы - Расія і Украіна. Або Амерыка".

Прэзідэнт упэўнены, што, як толькі будзе парафіраваны дагавор, які выпрацоўваецца на аснове расійска-ўкраінскіх перагавораў, магчыма спыненне агню. Прапанаваны расійскім бокам Украіне варыянт урэгулявання і адпаведнага дакумента Аляксандр Лукашэнка назваў абсалютна прымальным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі