13 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з журналістамі ў Крамлі пракаменціраваў прапанаваны план кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен аб пераўзбраенні Еўропы коштам 800 млрд еўра, а таксама прапанаваны Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам "ядзерны парасон" для саюзнікаў у ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ім бы гэты "парасон" трэба над Францыяй не страціць. А не тое, што яны гэты "парасон" над усёй Еўропай будуць трымаць. Гэта па-першае. Па-другое, яны няхай "парасон" свой падымуць хаця б над Германіяй. Або, вобразна кажучы, падзеляцца ядзернай зброяй з Германіяй - вечным гістарычным сваім ворагам. Нібыта цяпер замірыліся. Хто яго ведае… У іх прэтэнзій адзін да аднаго каласальнае мноства. У палякаў з немцамі, ведаеце… Там супярэчнасцей шмат", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца плана пераўзбраення, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Няхай яны яшчэ дамовяцца аб 800 мільярдах і падумаюць, дзе яны возьмуць гэтыя 800 мільярдаў".
"Ёсць іншы шлях. Абсалютна адкрыты, сумленны, мірны шлях. Да гэтага падштурхоўвае і канфлікт ва Украіне. Хопіць, наваяваліся, давайце ўжо жыць дружна і выбудоўваць нармальную палітыку, - заклікаў беларускі лідар. - А потым, вы ж бачыце, самае галоўнае - народы там (у Еўрасаюзе. - Заўвага БЕЛТА) узняліся. Яны ж прывыклі жыць добра, у тым ліку і за кошт нас, асабліва Расіі - танныя рэсурсы. За кошт гэтага прыбытак добры. Усе прывыклі добра жыць, а тут гэтага няма".
"Таму Урсула, напэўна, ні разу не бачыла не тое што сучасныя сродкі паражэння - ракеты і іншае, - яна пісталета нармальнага не бачыла, а ўжо мысліць глабальна ў плане ўзбраенняў, стварэння еўрапейскай арміі", - заўважыў Прэзідэнт.
"Ну і Дональд жа (Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. - Заўвага БЕЛТА), вы бачыце, якую пазіцыю заняў. Так і хочацца сказаць: хто ім дасць гэта зрабіць?" - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-