Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2024, 12:44

"Хіба цяжка пашыць шубы і шапкі?" Лукашэнка паставіў задачу гандляваць не сыравінай, а гатовымі вырабамі 

Фота з архіва
Фота з архіва

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентаваў прадпрыемствы зверагадоўчай галіны на павелічэнне перапрацоўкі і продажу гатовых вырабаў, а не сыравіны. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 16 лютага, выступаючы на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб развіцці зверагадоўлі, Прэзідэнт адзначыў, што гаспадаркі гэтай галіны вырабляюць амаль 90 працэнтаў рэспубліканскіх аб'ёмаў клетачнай пушніны. "Перспектыўны напрамак, хоць і складаны, схільны да знешніх рызык", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што ў Еўропе гэту галіну пачалі знішчаць, таму адкрываецца месца на рынку. "Ну ўхапіцеся вы за гэта", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Дзяржава ў няпросты перыяд аказала вам вельмі сур’ёзную падтрымку. Далей самі", - арыентаваў Прэзідэнт. Але для далейшага развіцця трэба перш за ўсё сумленна адказаць на пытанні аб якасці айчыннага футра і наяўнасці наладжанай сістэмы яго апрацоўкі, пашыву гатовых вырабаў. Бо цяпер большая частка вырабленых шкур прадаецца як сыравіна.

За 2023 год экспарт пушніна-футравай сыравіны склаў амаль 520,5 тыс. штук (98,8 працэнта да ўзроўню 2022 года) на $13 млн, дубленых і вырабленых футравых шкур - 121 тыс. штук (47 працэнтаў) на $2 млн.

"Далей лічбы проста дзіўныя. За 2022 год экспарт склаў аж 23 футравыя шубы, а за 2023 год - ні адной, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пры гэтым у 2022 годзе з-за мяжы Беларусь завезла футравых вырабаў на $2,3 млн, а ў 2023-м больш як на $2 млн. Як жа так?"

"Хіба так цяжка пашыць шубы, шапкі і што там яшчэ трэба ў халоднае надвор’е? Можа, і цяжка, але мы ўмеем гэта рабіць", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў захавання вельмі строгай тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны ва ўсім: ад захаванасці пагалоўя да рэалізацыі гатовых вырабаў, а таксама аплаты за іх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі