
Аляксандр Лукашэнка і Сільвіа Берлусконі ў час цырымоніі афіцыйнай сустрэчы ў рабочай рэзідэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы ў Мінску, лістапад 2009 года
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Хачу, каб еўрапейцы разумелі, што мы спецыяльна пад нейкія мерапрыемствы нічога рабіць не будзем", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваю літоўскую калегу Далю Грыбаўскайтэ ў 2009 годзе. Гэта размова адбылася ў час візіту беларускага лідара ў Літву. Цяпер такое немагчыма ўявіць, але тады ў адносінах Беларусі і краін Еўрасаюза настала сапраўдная адліга. Аб гэтым і шмат іншым - у новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Як гэта было".
У 2009-м Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі візітаў у краіны Еўропы. Прэзідэнт быў у Італіі, Ватыкане, Літве... Асабліва цёплай атрымалася сустрэча з Папам Рымскім Бенядзіктам XVI. Прэзідэнт размаўляў з пантыфікам без прэсы, затое ў аб'ектывы журналістаў трапіў самы кранальны момант візіту - абмен падарункамі.


У 2009-м Прэзідэнт двойчы сустрэўся з прэм'ерам Італіі Сільвіа Берлусконі. Лідарам было аб чым пагаварыць. Пераадоленне сусветнага фінансавага крызісу, развіццё дыялогу Беларусі і Еўрасаюза, удзел Беларусі ў ініцыятыве Усходняе партнёрства...



У 2009-м Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі візітаў у краіны Еўропы. Прэзідэнт быў у Італіі, Ватыкане, Літве... Асабліва цёплай атрымалася сустрэча з Папам Рымскім Бенядзіктам XVI. Прэзідэнт размаўляў з пантыфікам без прэсы, затое ў аб'ектывы журналістаў трапіў самы кранальны момант візіту - абмен падарункамі.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Ватыкане з Папам
Рымскім Бенядзіктам XVI. Размова Прэзідэнта і Пантыфіка праходзіла ў
Папскай бібліятэцы Апостальскага Палаца - афіцыйнай рэзідэнцыі Папы
Рымскага ў Ватыкане, красавік 2009 года
Папа ўручыў Прэзідэнту памятны медаль з нагоды сустрэчы. Падарунак Аляксандра Лукашэнкі - абраз беларускага майстра - таксама быў сімвалічным. А малодшы сын Прэзідэнта Мікалай і зусім перадаў пантыфіку два падарункі: сярэбраную сувенірную манету "Крыж Еўфрасінні Полацкай" і свой буквар.

У 2009-м Прэзідэнт двойчы сустрэўся з прэм'ерам Італіі Сільвіа Берлусконі. Лідарам было аб чым пагаварыць. Пераадоленне сусветнага фінансавага крызісу, развіццё дыялогу Беларусі і Еўрасаюза, удзел Беларусі ў ініцыятыве Усходняе партнёрства...

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Рыме з Сільвіа Берлусконі. Размова доўжыласябольш за тры гадзіны - значна даўжэй за запланаваны час, красавік 2009 года
Аляксандр Лукашэнка быў з візітамі ў Маскве, Кіеве, Вільнюсе. У гэтых адносінах 2009 год атрымаўся насычаным.

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым у загараднай рэзідэнцыі "Горкі", красавік 2009 года

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў у час заключнага этапу аператыўна-стратэгічнага вучэння "Захад-2009" у Баранавіцкім раёне,
верасень 2009 года

Аляксандр Лукашэнка і Даля Грыбаўскайтэ ў час сустрэчы ў фармаце сам-насам у Вільнюсе, верасень 2009 года

Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка ў час сустрэчы ў вузкім складзе ў Кіеве, лістапад 2009 года
А яшчэ 2009-ы запомніўся знакавай і памятнай датай у гісторыі нашай краіны - 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў. На ваенным парадзе Прэзідэнт, як і заўсёды, гаварыў пра мір. "У свеце не павінна быць звышдзяржаў, якія самі сябе надзялілі правам дыктаваць умовы, як жыць суверэнным і незалежным дзяржавам. Кожны народ, кожная краіна маюць права на ўласны выбар свайго шляху развіцця. Гэта асноватворны прынцып міжнародных адносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на ваенным парадзе.


Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на парадзе ў азнаменаванне Дня
Незалежнасці і 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3 ліпеня 2009 года

Пасля ўрачыстага сходу, прысвечанага 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў на плошчы Перамогі, 2 ліпеня 2009 года
У 2009 годзе было шмат іншых яркіх і значных падзей. Глядзіце новы выпуск нашага YouTube-праекта "Як гэта было", каб даведацца, чым яшчэ запомніўся 2009-ы.-0-
