Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лютага 2024, 17:26

Гульня ў хакей загартоўвае волю. Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам фіналу спаборніцтваў "Залатая шайба"

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы настойлівасці і цярпенню вы ўпэўнена прайшлі праз строгі адбор і дабіліся права спаборнічаць на лепшых лядовых арэнах краіны", - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гульня ў хакей вучыць перш за ўсё ўпарта працаваць, узаемадзейнічаць у камандзе і сябраваць, фарміруе характар і загартоўвае волю.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўдзельнікі спаборніцтваў зробяць усё магчымае, каб прывесці каманду да запаветнага п'едэстала: "Няхай наперадзе ў вас будуць амбіцыйныя мэты і вялікія перамогі ў спорце, вучобе, працы і жыцці. Жадаю вам моцнага здароўя і поспехаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі