Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2018, 16:37

Гродзенскія студэнты падарылі Лукашэнку альбом з гравюрамі вядомых гістарычных асоб

19 кастрычніка, Гродна /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падарылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку альбом з гравюрамі гістарычных асоб, жыццё і дзейнасць якіх звязана з горадам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У альбоме размешчаны выкананыя пяром і тушшу гравюры Давыда Гарадзенскага, Вітаўта, Стафана Баторыя, Антонія Тызенгаўза, Алаізы Пашкевіч. Да кожнай выявы ідзе біяграфія асобы.

Аўтарам гравюр стаў выпускнік факультэта мастацтваў і дызайну Віктар Літвінюк. Работы мастака выстаўляліся ў Беларусі і за яе межамі.

Падарунак кіраўніку дзяржавы студэнты ўручылі пасля больш як двухгадзіннай размовы з ім. Прэзідэнт сфатаграфаваўся на памяць з выкладчыкамі і навучэнцамі.

Звяртаючыся да студэнтаў, кіраўнік дзяржавы пажадаў ім не спяшацца ў прыняцці рашэнняў і не рабіць неразумных памылак. "У маладыя гады вельмі цяжка сябе стрымліваць, таму вы не спяшайцеся. Гэта першае. Другое - не рабіце цяпер памылак, пасля якіх вам потым будзе сорамна або няёмка, - параіў Аляксандр Лукашэнка. - Я іх таксама рабіў. Я гэта ўспамінаю, і мне як мінімум прыкра, а за некаторыя - сорамна. Таму не рабіце памылак, за якія будзе сорамна. А каб іх не зрабіць, вы ніколі не спяшайцеся".

Прэзідэнт таксама пажадаў маладым людзям не баяцца ставіць перад сабой нават завоблачныя, як ім можа здацца, мэты. "Стаўце перад сабой вялікія мэты. Нават калі вы гэтай мэты не даб'яцеся, калі вы не дойдзеце да гэтай адзнакі, усё роўна, ідучы да яе, вы даб'яцеся большага", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі