ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2020, 16:56

Грашовыя прэміі са спецфонду Прэзідэнта Беларусі атрымаюць 326 адораных навучэнцаў і студэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Грашовымі прэміямі агульнай сумай амаль Br47 тыс. будуць заахвочаны 326 чалавек, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у вучобе і навуковай дзейнасці. Гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў: Міжнароднага конкурсу экалагічных праектаў (Бразілія, 2019 год), XXVIII Рэспубліканскага турніру юных фізікаў, рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару па розных навучальных прадметах 2020 года, XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ, III Беларускай рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па кітайскай мове, Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2020 года.

"Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей, паспяховай вучобы і навуковай дзейнасці", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі