Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 студзеня 2020, 13:41

Гранты Прэзідэнта ў 2020 годзе атрымаюць амаль 100 работнікаў навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гранты назначаны 98 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры. Выдзеленыя сродкі будуць накіраваны на даследаванні і распрацоўкі ў галіне фізіка-матэматычных, тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук; павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт распрацоўкі і прымянення сучасных методык і вучэбна-метадычнага забеспячэння; распрацоўку новых метадаў дыягностыкі і прафілактыкі захворванняў, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў; стварэнне новых твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў і рэалізацыю наватарскіх праектаў для развіцця беларускай культуры і захавання нацыянальных духоўных традыцый.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі