27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2025 год назначаны 46 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 27 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
За кошт фінансавых сродкаў, прадугледжаных грантамі, будуць выкананы праекты, якія забяспечваюць развіццё айчынных навуковых школ, павышэнне якасці навучання навучэнцаў і студэнтаў, распрацоўку новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, рэалізацыю наватарскіх культурных і маладзёжных праектаў.
Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца штогод пачынаючы з 2013 года па выніках адкрытага конкурсу з улікам ацэнкі актуальнасці і значнасці праектаў для эканомікі і сацыяльнай сферы, маштабу практычнага выкарыстання вынікаў, грамадскага прызнання.
Распараджэнне кіраўніка дзяржавы накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці.-0-