Фота з архіва
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня падпісаў указ нумар 42, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Праектам пратакола замацоўваецца магчымасць на ўзаемнай аснове беларускім і расійскім грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі другой дзяржавы, удзельнічаць у мясцовых выбарах - выбіраць і быць выбраным у органы мясцовага самакіравання.
Гэты дакумент з'яўляецца вынікам мэтанакіраванай работы, што праводзіцца ў Беларусі, па забеспячэнні роўных правоў беларускіх і расійскіх грамадзян, у тым ліку электаральных, паколькі да гэтага часу грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, не маглі прымаць удзел у мясцовых выбарах.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.-0-