ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2020, 13:26

"Год вельмі добры" - Лукашэнка ацаніў работу АПК

Фота з архіва
Фота з архіва

23 кастрычніка, Слуцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў работу сельскагаспадарчай галіны ў 2020 годзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што бягучы год, вядома, няпросты, але ў частцы вынікаў работы аграпрамысловага комплексу ён быў удачны. "Год вельмі добры, нягледзячы на тое, што ён высакосны, кавідны, палітычны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі сабраны багаты ўраджай збожжа - больш як 10,3 млн т, уключаючы 8,5 млн т збожжавых каласавых, кукурузу, рапс.

Прэзідэнт яшчэ раз адзначыў правільнасць выбранага ў Беларусі шляху па процідзеянні каранавіруснай інфекцыі, дзякуючы якому ў краіне не спынялася эканамічная дзейнасць, працавалі прадпрыемствы АПК, забяспечана харчовая бяспека. "І тое, што мы не прагнуліся пад кавід вясной - цяпер ужо і вы бачыце, што мы правільна зрабілі. І цяпер аграрыі кажуць, што толькі 10-15 працэнтаў на складах запас (гатовай прадукцыі. - Заўвага БЕЛТА). Усё са свістам ідзе на экспарт, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Будзем апрануты, накормлены і прададзім мільярдаў на 5-6 (долараў. - Заўвага БЕЛТА) сельгаспрадукцыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі