ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2022, 13:51

"Глупства поўнае". Лукашэнка пракаменціраваў чуткі аб падатку на ягады і грыбы

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

8 жніўня, Мёрскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам Мёрскага металапракатнага завода адказаў на пытанне наконт падатку на збор ягад і грыбоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкуль у вас гэта? Пакуль я Прэзідэнт - які падатак на грыбы і ягады?! - здзівіўся пытанню Аляксандр Лукашэнка. - Як мы возьмем з чалавека падатак, як падлічым ягады і грыбы? Гэта дзікасць, дурасць поўная. Ніколі гэтага не было і быць не можа".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што людзі могуць спакойна, не турбуючыся пра нейкія падаткі, збіраць грыбы, ягады і іншыя дзікаросы, прадаваць іх, нарыхтоўваць. Гэта датычыцца і жыхароў прыгранічных рэгіёнаў, грамадзян іншых дзяржаў, якім таксама дазволена збіраць дзікарослыя расліны ў беларускіх лясах. "Чаму я сваім людзям павінен забараніць збіраць ягады і грыбы і прадаваць? Гэта глупства поўнае! Ды больш вы збірайце грыбоў, ягад і гандлюйце, - сказаў беларускі лідар. - Я, наадварот, прыхільнік таго, каб людзі на месцы зараблялі больш".

Прэзідэнт таксама прыгадаў аб тым, што ў свой час па ініцыятыве санітарна-эпідэміялагічных службаў была спроба забараніць людзям прадаваць уздоўж дарог прадукцыю з уласнага падворка, у тым ліку і сабраныя ў лесе грыбы і ягады. Матывавана гэта было клопатам аб бяспецы грамадзян. Аднак кіраўнік дзяржавы запярэчыў, што людзі самі адказныя за сваё здароўе і здольны разабрацца, дзе і што ім купляць, таму лічыць патрэбным дазваляць такі гандаль.

Як паведамляла раней БЕЛТА, у Беларусі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Падатковага кодэкса, у сувязі з чым змяніўся парадак выплаты падаходнага падатку. У прыватнасці, даходы ад продажу фізічнымі асобамі грыбоў, ягад, лекавых раслін, арэхаў і г.д. вызвалены ад выплаты падаходнага падатку.

Падатковыя органы запатрабуюць заплаціць пэўную суму ў бюджэт Беларусі толькі ў тым выпадку, калі чалавек, які купіў дарагую нерухомую маёмасць, транспарт або іншыя прадметы, растлумачыць свой заработак здачай грыбоў і ягад. Яе памер складзе 10 працэнтаў, і тое не ад усёй сумы, а толькі ад той яе часткі, якая большая за 200 базавых велічынь (1 БВ - Br32).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі