Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2020, 14:36

"Гэта вельмі патрэбны аб'ект" - Лукашэнка адкрыў цэнтральную гарадскую паліклініку ў Гомелі

21 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў Гомельскую цэнтральную гарадскую паліклініку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На цырымоніі прысутнічала шмат людзей - тых, хто прымаў удзел у будаўніцтве аб'екта, супрацоўнікаў паліклінікі і жыхароў горада. "Гэта вельмі патрэбны аб'ект для людзей", - ацаніў Прэзідэнт увядзенне ў строй новай паліклінікі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аб'ект будаваўся працяглы час, але ў гэтым годзе наладзілі больш інтэнсіўную работу і будаўніцтва завяршылі.

"Хачу вам пажадаць, каб вы сюды не хадзілі наогул", - з доляй гумару пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы агледзеў адкрытую паліклініку, азнаёміўся з яе магчымасцямі і паразмаўляў з персаналам. Прэзідэнту расказалі аб аснашчанасці новага аб'екта аховы здароўя, прадэманстравалі абсталяванне. Па апошнім слове тэхнікі аснашчаны ў тым ліку кабінет ЛФК, дзе ёсць розныя трэнажоры і спецыяльнае абсталяванне. "Гэта тое, на што здольна дзяржаўная медыцына. У прыватнай, калі ёсць, то шалёныя грошы за гэта заплаціш. І не пойдзеш туды на рэабілітацыю, - адзначыў беларускі лідар. Нават пасля кавіду ў санаторый мы адпраўляем, і яны (пацыенты. - Заўвага БЕЛТА) удзячны".

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік далажыў Прэзідэнту аб развіцці новага фармату аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі, павышэнні якасці дыягностыкі. "У чым яшчэ новы фармат - гэта камп'ютарны тамограф. Дзякуй вялікі, па вашых асабістых дамоўленасцях з Міхаілам Сафарбекавічам (бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў. - Заўвага БЕЛТА) у Мінск прыйшлі ўжо 10 камп'ютарных тамографаў. Яны знаходзяцца ў стадыі мантажу", - адзначыў ён.

Такім чынам, дыягностыка на КТ стане даступнай на ўзроўні паліклінічнага звяна. Аналагічнае абсталяванне ўстаноўлена і ў адкрытай у Гомелі паліклініцы. "Гэты стандарт мы будзем развіваць і ў далейшым", - заявіў Уладзімір Каранік.

"Мы робім класічную трыяду амбулаторнага звяна: добра аснашчаная паліклініка, перааснашчэнне службы хуткай медыцынскай дапамогі, уключаючы тое, што мы аднавілі санавіяцыю, і стварэнне аддзяленняў неадкладнай дапамогі пры бальніцах. Гэта, па сутнасці, аддзяленні кароткачасовага знаходжання", - расказаў міністр.

Паводле яго слоў, згодна з праектам, які рэалізуецца пры садзейнічанні Еўрапейскага інвестыцынага банка, па ўсёй краіне павінна з'явіцца 15 такіх аддзяленняў. "Туды дастаўляецца пацыент - КТ, МРТ, шокавая аперацыйная, эндаскапія і ложкі кароткачасовага знаходжання", - адзначыў Уладзімір Каранік. У далейшым на працягу сутак ужо будзе вырашацца - пераводзіць пацыента ў аддзяленне ў бальніцу або накіроўваць на амбулаторнае лячэнне пад наглядам урача агульнай практыкі.

Пасля выхаду з паліклінікі кіраўнік дзяржавы яшчэ раз паразмаўляў з прысутнымі на мерапрыемстве жыхарамі Гомеля, адказаў на іх пытанні. У прыватнасці, узнімаліся тэмы будаўніцтва дзіцячых і спартыўных пляцовак у дварах, развіцця дарожнай інфраструктуры. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў у гэтым плане падтрымку.

Новы паліклінічны комплекс пачаў працаваць у гомельскім мікрараёне нумар 17. Яго будаўніцтва вялося з 2013 года. Неабходнасць узвядзення паліклінікі тлумачыцца тым, што з'явіліся новыя гарадскія мікрараёны, колькасць мясцовага насельніцтва павялічылася, а бліжэйшыя паліклінікі знаходзіліся на значнай адлегласці. Кошт аб'екта склаў Br26,4 млн, у тым ліку Br7 млн пайшло на набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання.

Паліклініка разлічана на 800 наведванняў у змену. Тут могуць атрымліваць дапамогу 40 тыс. жыхароў трох мікрараёнаў Гомеля - нумароў 16, 17, 18. Працаваць у паліклініцы будуць 450 чалавек, у тым ліку 110 урачоў і больш за 160 супрацоўнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу. Пры гэтым ствараецца 150 новых рабочых месцаў.

У структуры паліклінічнага комплексу чатыры дыягнастычныя і восем клінічных аддзяленняў, уключаючы аддзяленне агульнаўрачэбнай практыкі, дзе створаны ўмовы для работы 27 каманд урачоў агульнай практыкі, дзённы стацыянар на 40 ложкаў, аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі і фізіятэрапіі.

Акрамя медыцынскага абслугоўвання тэрытарыяльнага насельніцтва ў паліклініцы будуць аказваць лячэбна-дыягнастычную дапамогу жыхарам Гомеля і Гомельскага раёна (амаль 583 тыс. чалавек). Для гэтага на базе паліклінічнага комплексу ствараюцца 10 гарадскіх цэнтраў калектыўнага карыстання, дзе ўстаноўлены больш як 700 адзінак сучаснага медабсталявання. Тут будуць праводзіць чатыры віды анкаскрынінгу на ўстаноўленых камп'ютарным тамографе, мамографе (абодва - айчыннай вытворчасці), рабатызаваным лабараторным комплексе. У цэнтры для дыягностыкі і лячэння ЛОР-паталогій устаноўлены відэаэндаскапічнае абсталяванне, сурдакамера, аўтаматычны масажор барабаннай перапонкі. Аснашчэнне афтальмалагічнага цэнтра дае магчымасць праводзіць раннюю дыягностыку глаўкомы, тут устаноўлены першы ў паліклінічным звяне Гомельскай вобласці апарат УГД органаў зроку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі