Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2022, 13:46

"Гэта ўрокі Украіны". Лукашэнка даручыў распрацаваць надзейныя сродкі сувязі для ваенных

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры ўзгадненні кіраўнікоў на прадпрыемствы ў сістэме ваенна-прамысловага комплексу даручыў распрацаваць надзейныя сродкі сувязі для ваенных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" быў узгоднены кіраўнік Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі Генадзь Цімашэвіч. Дырэктарам ААТ "Агат - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" стане кіраўнік кампаніі "Агат - электрамеханічны завод" Мікалай Балігатаў.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна пацікавіўся ў новага дырэктара работай холдынга, у тым ліку ва ўмовах санкцый. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на неабходнасць распрацоўкі надзейных сродкаў сувязі. "З улікам Украіны. Там праблем - мноства. І, як аказалася, сувязь", - растлумачыў ён.

Як праінфармаваў Прэзідэнта Мікалай Балігатаў, распрацаваныя на прадпрыемстве сродкі даюць магчымасць наладжваць устойлівую сувязь, якой не страшныя перашкоды.

"Гэта значыць, тут схоплена ўсё, і можна спадзявацца, што ніякія перашкоды сувязі нам не перашкодзяць?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ўпэўнены ў тым, што кіраванне, жывучасць войскаў будзе забяспечана нашымі тэхнічнымі сродкамі", – заявіў новы кіраўнік холдынга.

"Але вы, калі ласка, тысячу разоў праверце гэта ўсё, паспрабуйце на іх націснуць, разбіць іх, расціснуць чым-небудзь. Каб праверыць, ці надзейныя яны. Гэта ўрокі ўкраінскай аперацыі. Амерыканцы і іншыя пастаўляюць сістэмы радыёэлектроннай барацьбы і вельмі эфектыўна працавалі супраць сродкаў сувязі, якія выкарыстоўвалі расіяне. Таму нам трэба вельмі сур'ёзную ўвагу на гэта звярнуць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І ўжо і амерыканцы, і ўсе заходнікі-спецыялісты кажуць, што РЭБ (радыёэлектронная барацьба) у ходзе любой аперацыі незаменная рэч. Гэта значыць, пытанне нумар адзін, так ставіцца гэта праблема па РЭБ".

Мікалай Балігатаў далажыў Прэзідэнту аб рабоце прадпрыемстваў холдынга, выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні паказчыкаў бізнес-плана. "У нас няма ні двухдзёнак, ні трохдзёнак, ні скарочанага рабочага дня. Усё ідзе планава і стабільна. Працуем рытмічна. Прадукцыя наша сёння запатрабавана", - адзначыў ён.

Новы гендырэктар "Белспецзнештэхнікі" Генадзь Цімашэвіч расказаў аб планах нарасціць экспарт на традыцыйныя рынкі. Ва ўмовах санкцый, паводле яго слоў, некаторыя контрагенты асцерагаюцца працаваць з прадпрыемствам непасрэдна, таму будуць задзейнічаны кампаніі-партнёры для "натуралізацыі прадукту" і выбудоўвання лагістычных схем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі