Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 снежня 2020, 14:13

"Гэта стыль маёй работы" - Лукашэнка растлумачыў, чаму наведвае бальніцы з каранавіруснымі пацыентамі

25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска растлумачыў, у сувязі з чым апошнім часам наведвае шэраг медыцынскіх устаноў, дзе аказваюць дапамогу пацыентам з каранавірусам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта стыль маёй работы на працягу чвэрці стагоддзя. Уборачная, пасяўная кампанія - і я ў сялян. Ёсць праблемы ў зоне прамысловасці - я туды. Трэба нешта прадаць - я за мяжу. І гэтак далей. Сёння самая вялікая праблема для нашага грамадства (назавём гэта праблемай) - гэта хвароба нашых людзей, як і ва ўсім свеце. Дзякуй богу, і я не перастану гэта паўтараць, нас яна яшчэ крыху пашкадавала і шкадуе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле даных, якія агучыў Прэзідэнт, у Беларусі знізілася колькасць шпіталізаваных з пнеўманіямі. Калі раней іх было каля 22 тыс. чалавек, то на сённяшні дзень - 20 тыс., пры гэтым колькасць тых, хто знаходзіцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), застаецца прыкладна на адным ўзроўні - каля 500 чалавек.

Акрамя абмеркавання важных дзяржаўных тэм і пытанняў, наведванне Прэзідэнтам дзіцячай інфекцыйнай бальніцы было напоўнена цёплай сустрэчай з маленькімі пацыентамі, якія ў гэтыя святочныя дні апынуліся ў клініцы. Аляксандр Лукашэнка падарыў дзецям падарункі, якім малышы былі вельмі рады. "Гэта вельмі важна, калі ты заходзіш у рэанімацыйны блок або ў палату і бачыш, якія там светлыя вочы, у іх узнікае нейкая надзея... Нават калі я дапамагу стварыць настрой аднаму-двум, гэта ўжо плюс", - упэўнены Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што да Новага года збіраецца пабываць яшчэ ў адной клініцы - РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. "Гэта дзеці, яны хочуць, каб на Новы год у іх было свята", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі