ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 9 снежня 2021
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2021, 18:17

"Гэта пытанне трэба аднесці ў будучыню". Лукашэнка выказаў сваю пазіцыю наконт пакарання смерцю

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня на пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі выказаў сваю пазіцыю па пытанні захавання ў краіне магчымасці прымянення пакарання смерцю.

У час мерапрыемства член Канстытуцыйнай камісіі кандыдат эканамічных навук Сяргей Дубкоў выказаў думку наконт 24-га артыкула дзеючай Канстытуцыі, які прадугледжвае пакаранне смерцю. "Мне здаецца, што цяпер закладзена ментальная пастка. З аднаго боку, прапанаваныя змяненні (у праекце абноўленай Канстытуцыі. - Заўвага БЕЛТА) узмацняюць традыцыйныя каштоўнасці беларускага грамадства. Гэтыя традыцыйныя каштоўнасці грунтуюцца на хрысціянскіх каштоўнасцях. Гэта закладзена ў ментальным культурным кодзе беларускай нацыі. І гэтыя змяненні падтрыманы большасцю членаў Канстытуцыйнай камісіі. Пры гэтым адна з фундаментальных хрысціянскіх каштоўнасцей - права на жыццё - стаіць убаку. Атрымліваецца, з аднаго боку, мы ўзмацняем фундаментальныя традыцыйныя каштоўнасці. Пры гэтым па пытанні пакарання смерцю мы апускаем такое пытанне", - сказаў ён.

Сяргей Дубкоў прызнаў, што, верагодна, любы варыянт вырашэння гэтага пытання так ці інакш выкліча супярэчнасці ў грамадстве. Аднак, упэўнены ён, немагчыма называць сябе хрысціянамі, выступаць за традыцыйныя каштоўнасці і пры гэтым іх парушаць.

"Пункт гледжання распаўсюджаны, зразумелы, матываваны, абгрунтаваны. Упор зроблены на хрысціянскія каштоўнасці. Можа, не зусім дарэчы прыклад. У нас жа і на Захадзе хрысціяне жывуць. Нядаўна ў Швейцарыі, што мяне здзівіла, прайшоў рэферэндум - 65 працэнтаў прыкладна выказаліся за аднаполыя шлюбы. Як гэта суадносіцца з хрысціянскімі каштоўнасцямі? - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы, рэагуючы на ​​сказанае. - Тэарэтычна - так, цяжка абвергнуць сказанае. Але Канстытуцыя - гэта не тэарэтычны трактат. Гэта рэакцыя на тое, што адбываецца ў нашым грамадстве, і наша будучыня. На нейкую аглядную будучыню".

"Давайце будзем ісці ўсё ж такі ад жыцця. Хоць я не абвяргаю гэты пункт гледжання. Ён мне знаёмы. Заўсёды аб гэтым гаварылі", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго часта папракалі ў тым, што Беларусь - адзіная ў Еўропе краіна, дзе не адменена або не ўведзены мараторый на пакаранне смерцю. "Я заўсёды гаварыў: я не магу падпісаць указ насуперак таму, што было на рэферэндуме. Захад гэта не чуў. Яны слухалі маю матывацыю, а потым я разумеў, што яны кукіш у кішэні трымалі, проста памоўчвалі, а потым за вочы мяне крытыкавалі. Але згадзіцеся, што я зрабіў сумленна. Я не стаў ісці насуперак меркаванню народа. Хоць калі б я падпісаў указ аб прыпыненні пакарання смерцю, думаю, рэйтынг мой не ўпаў бы. Але я на гэта не пайшоў, разумеючы, што гэта нельга рабіць. Таму што народ прыняў вось такое рашэнне, захаваўшы пакаранне смерцю на рэферэндуме. Канстытуцыйнай большасцю, па-мойму", - растлумачыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што не раз думаў аб тым, каб паказаць грамадству некаторыя злачынствы, учыненыя людзьмі, якія прыгавораны да пакарання смерцю. "Калі вы на ўсё гэта пагледзіце, тады зразумееце, трэба гэта адмяняць або не трэба", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што некаторыя аргументуюць неабходнасць адмены выключнай меры тым, што гэта пакаранне не прымяняецца ў краінах Захаду. "Як на Захадзе, мы ўжо з вамі ўбачылі. Напляваць ім на жыцці людзей. Вы бачылі, як за шасі самалёта ў Афганістане людзі чапляліся і падалі? Яны выжылі? Ніводны. Вазьміце нядаўні прыклад Злучаных Штатаў Амерыкі, "апоры дэмакратыі": нанеслі ўдар у Афганістане, там тэрарысты былі. А нядаўна папрасілі прабачэння - памылкова. А загінулі 12 дзяцей", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Роскід па пакаранні смерцю вялікі. Гэта сапраўды так. Калі мы цяпер узнімем гэта пытанне... Усё ж такі я думаю, што большасць за захаванне (пакарання смерцю. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт згадзіўся з меркаваннем, што трэба адпаведнае пытанне ўсё ж такі аднесці ў будучыню. "Калі ўжо на тое пайшло, разгледзець яго асобна на рэферэндуме. І людзям пра гэта сказаць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі