Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 13:53

"Гэта па-за канкурэнцыяй". Лукашэнка паабяцаў пры любых абставінах захаваць дзяржпадтрымку для шматдзетных сем'яў

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў пры любых абставінах захаваць дзяржпадтрымку для шматдзетных сем'яў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі раптам нешта і адбудзецца, то не з дзяцей жа трэба пачынаць, - запэўніў Прэзідэнт. - Ёсць дзе падкараціць нешта (у расходнай частцы, акрамя расходаў на падтрымку сем'яў і дзяцей), але не з дзяцей пачынаць".

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што з улікам дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі нельга скарачаць падтрымку сем'яў з дзецьмі, тым больш што сэканомленыя такім чынам сродкі па вялікім рахунку не настолькі вялікія, каб вырашыць нейкія іншыя важныя праблемы. "Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць шматдзетных, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Гэта па-за канкурэнцыяй. Гэта абароненыя артыкулы".

Паводле яго слоў, трэба сканцэнтравацца менавіта на падтрымцы сем'яў з трыма і больш дзецьмі. Гэта датычыцца і выплаты дапамог, і вырашэння жыллёвых праблем, і паслуг у адукацыі і ахове здароўя. "Апошняе мы аддадзім дзецям", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі