Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2021, 10:52

"Гэта несалідныя паводзіны". Лукашэнка выказаўся аб спробах ЕС націснуць на Беларусь праз Расію

13 верасня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў "несаліднымі паводзінамі" спробы Еўрапейскага саюза націснуць на Беларусь праз Расію. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 12 верасня журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне, дзе прайшоў адзін з этапаў сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль прасіў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна націснуць на Беларусь для вырашэння розных пытанняў. Такія паводзіны Еўропы ён назваў несаліднымі.

"Гэта значыць, яны заходзяць, выбачайце мне, як сабакі пабітыя, прытым у дробязях: па спорце, культуры, па ўсіх напрамках. Пачынаюць на нашых людзей націскаць ні за што: выйшаў Баскаў са сцягам за Прэзідэнта - вораг, мы патрабуем выключыць цябе з федэрацыі. Нягоднікі дробязныя. Гэта сапраўды несалідныя паводзіны", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што дыялог з еўрапейскімі краінамі вядзецца. Але іх патрабаванні датычацца ўнутранай палітыкі Беларусі. "Палітзняволеныя", выбары і іншае. Слухайце, вы займіцеся ў сябе там. Яны ў сябе не могуць разабрацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Сітуацыю ж з мігрантамі на еўрапейскай граніцы Аляксандр Лукашэнка назваў праблемай Захаду. Прэзідэнт растлумачыў, што Захад раней заявіў аб гатоўнасці прыняць усіх бежанцаў з Афганістана і іншых краін, але цяпер выганяе іх са сваёй тэрыторыі, нацкоўваючы сабак і страляючы паверх галоў.

"Яны хлынулі туды па розных напрамках - праз Турцыю, іншыя краіны", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі