
Фота зархіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, паставіў задачу разабрацца з даўгабудамі ў Мінску, і асабліва ў Мінск-Міры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму жыллёвага будаўніцтва, нагадаўшы аб планах будаваць жыллё пераважна за межамі Мінска, "каб не збіраць людзей сюды, не ствараць праблемы для мінчан". "Як тут вы бачыце перспектывы?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Асобную ўвагу Прэзідэнт звярнуў на праблему звышнарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылля. "Гэта недапушчальна - даўгабуды, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У вас іх 13, і з іх у Мінск-Міры - 8. Гэта наогул недапушчальна. Яны (кампанія, якая займаецца забудовай гэтага квартала. - Заўвага БЕЛТА) прыйшлі сюды працаваць, заключылі з намі інвестыцыйныя пагадненні, дагаворы, узялі на сябе абавязацельствы. Няхай выконваюць, калі хочуць працаваць тут".-0-