Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лістапада 2022, 11:58

"Гэта не што хачу, тое і варачу". Лукашэнка растлумачыў беларусам, што азначае свабода і незалежнасць

25 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада на нарадзе ў Гомелі растлумачыў, што азначае свабода і незалежнасць для беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паверце, час вельмі сур'ёзны: або мы застаёмся дзяржавай, або нам трэба думаць аб іншых варыянтах - але гэта ўжо без мяне. Мы не дарэмна 30 гадоў песцілі і няньчылі сваю дзяржаву для таго, каб хаця б нашы дзеці жылі свабодна, незалежна. Калі хтосьці разумее гэту свабоду і незалежнасць (гэта не вас датычыцца, а нашага народа), што "я што хачу, тое і варачу" - хачу працую, хачу не - ні ў адной дзяржаве гэтага няма і не будзе. Свабода і незалежнасць - гэта магчымасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў яго не было багатых сваякоў, ён рос у вельмі цяжкія гады. І тады людзі (дарослыя, і мая маці) марылі аб тым, каб сын, дзеці атрымалі дастойную адукацыю, каб яны мелі роўныя ўмовы з дзецьмі міністраў, палкоўнікаў, генералаў, прафесараў, акадэмікаў і гэтак далей. Мы што гэтага людзям не далі? Далі. Нават больш таго. Разумеючы, што ў вёсцы складаней сёння і з адукацыяй, і іншае, колькі мы ў ВНУ ўвялі па мэтавых накіраваннях адукацыю? Ідзіце - калі ласка, вучыцеся. Такога ў Савецкім Саюзе не было. Мы з глыбінкі, асабліва з Гомельскай вобласці, так званых чарнобыльскіх раёнаў, яшчэ больш падтрымліваем дзетак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Што яшчэ трэба? Хочаце пад бізуном чыім-небудзь пахадзіць, пахОдзіце. Але тады з вамі размаўляць вось у такім складзе ніхто не будзе. Возьмуць бізун, і будзеце бегчы наперадзе. Скапыцецеся, як у народзе кажуць, адстанеце, вы ведаеце, што будзе. З намі гэта было ўжо 80 гадоў таму: нам спрабавалі гэта прадэманстраваць. І па Беларусі прайшліся так, што мы да гэтага часу чхаем. Менавіта так востра сёння стаіць пытанне. І вы ў Гомельскай вобласці гэта адчулі: гэта тут побач з вамі. Дык гэта проста душок панюхалі. Не хочацца, каб нашы дзеці ўзялі ружжо і пайшлі абараняць сваю краіну. Мне гэтага абсалютна не хочацца. Калі некаму з вас хочацца, устаньце і скажыце - мы забяспечым. Таму лепш давайце мы з вамі сціснуўшы зубы будзем працаваць і выдаваць вынік", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі