ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2020, 15:10

"Гэта не блеф" - Лукашэнка расказаў аб разліках на альтэрнатыўныя пастаўкі нафты

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

"Гэта не блеф" - Лукашэнка расказаў аб разліках на альтэрнатыўныя пастаўкі нафты /дапоўнена/

24 студзеня, Шклоў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб разліках на альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь, акрамя закупак у Расіі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ж бачыце, што кожны год перад новым годам нам даводзіцца стаяць на каленях і вымольваць гэтыя нафтапрадукты", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным зусім не блефаваў і абмаляваў карціну, як Беларусь будзе дзейнічаць, калі расійскі бок не зменіць сваю пазіцыю.

Адзін з маршрутаў альтэрнатыўнай пастаўкі - праз парты на Балтыцы, і такім чынам ужо закуплена і пастаўляецца партыя нарвежскай нафты. Яшчэ адзін балтыйскі маршрут - з Гданьска па адной з нітак нафтаправода "Дружба", які для гэтага неабходна будзе запусціць у рэверсным рэжыме. "Я Пуціну адкрыта сказаў: на першым этапе, калі мы з палякамі дамовімся, будзем рэверсам пастаўляць па адной з трох труб", - сказаў Прэзідэнт.

Трэці напрамак, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, таксама ўжо апрабаваны. У прыватнасці, размова ідзе аб пастаўках праз Украіну з Чорнага мора.

"І чацвёрты - гэта Расія. Мы не адмаўляемся ад гэтай нафты. Але такім чынам адбудзецца дыверсіфікацыя паставак. Гэта значыць, мы не з адной краіны, ад манаполіі, будзем атрымліваць нафту", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Мы пачалі тэсціраваць гэтыя маршруты, хочам паглядзець, што атрымаецца. Якія ў нас будуць страты ў параўнанні з цяперашняй цаной расійскай нафты. Гэта не блеф, гэта не тое, што, як яны там кажуць, Лукашэнка стаўкі паднімае перад перагаворамі. Ніякіх ставак. Мы проста глядзім, што мы будзем мець, колькі мы будзем пры гэтым страчваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён дадаў, што калі цяпер не вырашыць гэта пытанне, то праз два гады давядзецца наогул шалёнымі тэмпамі гэта рэалізоўваць. "Таму што тады ўжо размовы не будзе нават аб гэтых 18 працэнтах мытнай пошліны, якую яны яшчэ ў нас не забралі, і аб тым, што цана расійскай нафты будзе таннейшая. Таму хочам мы гэтага або не, мы будзем ісці гэтым шляхам. Нам нельга залежаць ад адной краіны, аднаго прадпрыемства. Гэта манапалізм, і ў гэтым наша праблема", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь дамаўляецца з усімі ўдзельнікамі сусветнага рынку: амерыканцамі, Саудаўскай Аравіяй, Эміратамі. "Бліскучыя ў мяне з імі адносіны. Гавораць, колькі трэба, столькі нафты паставім. Вядома, гэта сусветная цана. Але якасць нафты там лепшая", - дадаў Прэзідэнт.

"Ніякага блефу, ніякага націску. Усё сумленна. Яны захацелі, каб мы плацілі - мы будзем плаціць. Але і мы, ведучы перагаворы па ўсіх напрамках (маё ўказанне ўраду) будзем гаварыць: усё, што каштуе, за гэта трэба плаціць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Увесь свет жыве па сусветнай цане. Не такая высокая цана нафты сёння, таму трэба да гэтага прывыкаць. Ад гэтага нікуды не дзенемся. Тое, што мы станем больш незалежныя, калі запусцім нашу атамную станцыю, і на чвэрць менш будзем купляць прыроднага газу, гэта таксама фактар нашай бяспекі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што самыя цяжкія часы краіна перажыла ўжо ў мінулыя гады. "Не хачу сказаць, што ўсё будзе лёгка. Не загінем. Не такія былі часы. Выжывем і цяпер. Мы нацыя гордая, незалежная, мы кожнага трэцяга паклалі на алтар, абараняючы некалі нашу агульную Айчыну, мы некалі бурылі свідравіны, здабывалі нафту і газ у Расійскай Федэрацыі. З усёй краіны вахтавым метадам ляталі туды людзі. Але сёння яны ўжо не нашы. А там цэлыя гарады будавалі беларусы, і я ў гэтых гарадах бываў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі