24 мая, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць драўняных паліўных пелетаў і больш шырокае выкарыстанне мясцовых відаў паліва для Беларусі з'яўляецца перспектыўным напрамкам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 мая ў час наведвання дрэваперапрацоўчага комплексу "Ляскавічы" ў Петрыкаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вось гэта ўсё - горы адходаў (драўняных. - Заўвага БЕЛТА) - павінна быць перапрацавана. І мы будзем ажыццяўляць жорсткі жым наконт укаранення гэтай катловай гаспадаркі. Гэта будзе ў прыярытэце. І потым, куды дзяваць гэтыя адходы? Трэба перапрацаваць у гранулы. І гэта наша перспектыва, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта ж золата. Мы ходзім, топчам яго нагамі, гэтыя горы складзіруем. Трэба гэта ўсё перапрацаваць і пусціць у справу. Гэта перспектыва".
"Што такое пелеты - гэта грануляваныя адходы лесапілавання. Усё, што прападае ў лесе, мы перамолваем, робім гранулы і аддаём апальшчыкам, а яны паляць печкі. Мы вырабілі катлы, якія нядрэнна працуюць на пелетах. А выкарыстоўваем газ і нафтапрадукты. Нам трэба сваё. Прытым гэта адходы. Гэтыя адходы трэба перапрацаваць і, дзе толькі можна, ацяпляць памяшканні", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што беларусаў трэба было адразу арыентаваць на выкарыстанне пелетаў. Праўда, пры даступнасці прыроднага газу і нафтапрадуктаў выкарыстанню біяпаліва для патрэб ацяплення надаецца не першарадная ўвага.
"Нам трэба гэта развіваць на будучае. Таму што ў нашых дзяцей таннага газу можа не быць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што рэалізацыя пелетаў павінна быць рэнтабельнай. "За кошт іншых напрамкаў ты выходзіш на рэнтабельную работу. А трэба, каб усе напрамкі былі рэнтабельныя. Гэта твая задача, і супакойвацца нельга, - запатрабаваў беларускі лідар. - Трэба глядзець навокал. Ты бачыш, да чаго ўсё ідзе. Санкцыі не вечныя. І, напэўна, у Еўропе паразумнеюць і будуць усё ж такі глядзець на тое, што ім выгадна. Але працаваць трэба і цяпер".
Чакаецца, што ў гэтым годзе на ўнутраным рынку будзе спажыта больш за 70 тыс. т пелетаў. Гэта каля 8 працэнтаў ад агульнай магутнасці вытворчасцей. "Гэта мала. Нам трэба падумаць аб тым, як нам тут паскарацца. Трэба комплексна глянуць на гэта пытанне", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.
У Ляскавічах кіраўнік дзяржавы таксама агледзеў кацельню, якая працуе на пелетах. У летні час яе трэба загружаць гэтым драўняным палівам усяго адзін раз у месяц, а зімой - прыкладна раз у тыдзень. Прэзідэнт даў высокую ацэнку ўбачанаму. "Гэта для нас цуд, які валяецца пад нагамі. І мы з гэтага барахла робім цуд", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
"Вось гэта ўсё - горы адходаў (драўняных. - Заўвага БЕЛТА) - павінна быць перапрацавана. І мы будзем ажыццяўляць жорсткі жым наконт укаранення гэтай катловай гаспадаркі. Гэта будзе ў прыярытэце. І потым, куды дзяваць гэтыя адходы? Трэба перапрацаваць у гранулы. І гэта наша перспектыва, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта ж золата. Мы ходзім, топчам яго нагамі, гэтыя горы складзіруем. Трэба гэта ўсё перапрацаваць і пусціць у справу. Гэта перспектыва".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ некалькі гадоў таму паставіў задачу арганізаваць у Беларусі вытворчасць пелетаў. Першапачаткова прадугледжвалася, што гэта прадукцыя будзе пастаўляцца на рынак Еўрапейскага саюза.

"Так, санкцыі па нам ударылі: Еўропа ўсё гэта скупляла па пэўных цэнах, цяпер яны, адурэўшы, стрэлілі сабе ў нагу і гэта не купляюць. Маюць велізарную цану па электраэнергіі, па газу і гэтак далей. Яны ачухаюцца. Яны прыйдуць да нас", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

"Нам трэба гэта развіваць на будучае. Таму што ў нашых дзяцей таннага газу можа не быць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як далажыў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, у Беларусі створаны 64 вытворчасці па выпуску пелетаў агульнай магутнасцю каля 900 тыс. т у год.

Насельніцтву пелеты прапануюць па выгаднай цане. Праўда, пры наяўнасці ў грамадзян паліўнай кніжкі. У такім выпадку тона пелетаў абыдзецца Br50. На ацяпляльны сезон спатрэбіцца каля 3,6 т, што будзе каштаваць Br180. Пры набыцці катлоў частку кошту (40 працэнтаў, але не больш за 120 базавых велічынь) таксама кампенсуе дзяржава.

На прадпрыемстве кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з мадэрнізацыяй лесапільнага цэха і выкарыстаннем пелетаў на практыцы. Яму прадэманстравалі ўзоры кацельнага абсталявання айчыннай вытворчасці, якое працуе на пелетах.

Акрамя таго, Прэзідэнту паказалі ўзоры гатовай прадукцыі дрэваапрацоўкі. На комплексе "Ляскавічы" высокі ўзровень аўтаматызацыі вытворчасці, і Аляксандр Лукашэнка ацаніў праведзеную работу. "Трэба, каб мы сапраўды, без жартаў ішлі гэтым шляхам. Каб была максімальная аўтаматызацыя. Тады і працоўныя рэсурсы будуць. Вось 32 чалавекі вызвалілі - гэта паўкалгаса. Вялікая справа", - падкрэсліў ён.