Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2021, 10:58

"Гэта накшталт прыняцця новай Канстытуцыі". У Лукашэнкі абмеркавалі карэкціроўку Кодэкса аб адукацыі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па абмеркаванні пытанняў заканадаўства ўдасканалення нацыянальнай сістэмы адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абмеркаваць на ўзроўні кіраўніка дзяржавы новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі і змяненні ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы дамовіліся яшчэ 24 жніўня на Рэспубліканскім педагагічным савеце. Праект кодэкса быў прыняты дэпутатамі ў першым чытанні і падрыхтаваны да разгляду ў другім.

Па даручэнні Прэзідэнта на нараду запрошаны прадстаўнікі нацыянальнай сістэмы адукацыі, як тэарэтыкі, так і практыкі, а таксама эксперты. "Правільна, што тут прысутнічаюць спецыялісты з рэгіёнаў, у тым ліку з глыбінкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разгляд найбольш важных актаў заканадаўства ў шырокім коле ў Прэзідэнта даўно стаў традыцыяй. "Карэкціроўка кодэкса і правіл прыёму ў адукацыі накшталт прыняцця новай Канстытуцыі - толькі, зразумела, у гэтай сферы. Нам і нашым дзецям па іх жыць, вучыцца і працаваць. І галоўнае пры гэтым не нашкодзіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што за апошнія гады ў краіне многае зроблена ў сістэме адукацыі: створана неабходная заканадаўчая база, забяспечваецца стабільнае фінансаванне, навучэнцам і педагогам аказваецца сацыяльная падтрымка.

"І аддачу ад гэтага мы бачым. Вялікіх прэтэнзій да галіны няма. Сведчаннем таго з'яўляюцца ўмацаванне пазіцый нашай нацыянальнай сістэмы адукацыі на міжнародным узроўні, рост колькасці замежных грамадзян, якія выказваюць жаданне вучыцца ў нас, перамогі нашых дзяцей на міжнародных алімпіядах. Беларускіх выпускнікоў гатовы пасля ВНУ забраць да сябе многія замежныя кампаніі, і ў тым ліку за мяжой", - заявіў Прэзідэнт.

У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць далейшага павышэння даступнасці і якасці адукацыйных паслуг.

Плануемыя новаўвядзенні былі падрабязна абмеркаваны на Рэспубліканскім педагагічным савеце. Паралельна праводзіліся грамадскія абмеркаванні і дыялогавыя пляцоўкі, на якіх не толькі прапрацоўваліся прапанаваныя Міністэрствам адукацыі навелы, але і фіксаваліся ініцыятывы ад педагогаў, бацькоў, усіх зацікаўленых.

"Словам, нібыта аб'ёмная работа праведзена. Хацелася б даведацца, ці ўсе прапановы ўлічаны ў ходзе падрыхтоўкі кодэкса і правіл прыёму. Калі не, то чаму? Мы разумеем, што свет мяняецца вельмі хутка і наша сістэма адукацыі павінна таксама аператыўна прыстасоўвацца да павеваў часу", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі