Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 21:09

"Гэта фальсіфікацыя". Лукашэнка пра справаздачу ІКАО наконт інцыдэнту з рэйсам Ryanair

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў справаздачу ІКАО наконт інцыдэнту з рэйсам Ryanair фальсіфікаванай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта фальсіфікацыя", - сказаў Прэзідэнт наконт нядаўняй справаздачы ІКАО. Беларускі бок ужо даў сваю ацэнку гэтаму дакументу. "І чаму гэта заключэнне ІКАО менавіта сёння або ўчора з'явілася? Якое права ІКАО мае накладаць санкцыі? Або Францыя? Якое вы маеце права? Гэта права Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Дык нават рэкамендацыі такой не было", - заявіў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што санкцыі ў адносінах да Беларусі па закрыцці паветранай прасторы былі ўведзены еўрапейскімі краінамі яшчэ да з'яўлення якіх-небудзь дакументаў або справаздач: "Вы ж санкцыі ўвялі супраць кампаніі "Белавія" яшчэ два гады таму, без падстаў для гэтага. Вы на другі дзень усе ў адзін голас, пачынаючы ад Макрона і заканчваючы канцлерам Германіі Меркель, па ўказцы Вашынгтона пачалі крычаць: "Злачынцы, такія-сякія!". Вы яшчэ фактаў на стале не мелі".

У той жа час значна больш сур'ёзны інцыдэнт з інданезійскім самалётам, збітым у небе над Украінай, расследуецца да гэтага часу, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Дзе рэзультат? Дык там колькі людзей загінула", - спытаў Прэзідэнт.

А што датычыцца Рамана Пратасевіча, які знаходзіўся на борце самалёта Ryanair, то ён, паводле слоў Прэзідэнта, спакойна жыве ў сваёй краіне і не хоча на Захад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі