12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта заявіў аб неабходнасці выпрацаваць нацыянальную ідэю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дай бог, каб мы, нарэшце, народу выразна сказалі не толькі што такое ідэалогія, а як мы заўсёды гаворым: вось выпрацаваць нам бы такую нацыянальную ідэю, якая магла б захапіць душы і сэрцы, розум людзей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Можа, яна і ёсць. Некаторыя гавораць "патрыятызм", яшчэ нешта. Але я не адчуваю, што ёсць такая ідэя. Калі мы яе выпрацуем (а гэта павінна быць вельмі важная для нас мэта, якая захопіць усё - ад сэрца да розуму чалавека) - гэта вяршыня".-0-