Аляксандр Лукашэнка
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі хочуць хутчэйшага мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кровапралітнае процістаянне, у якое аказаліся ўцягнуты два братэрскія нам народы, адбываецца непасрэдна каля нашай граніцы. І, я павінен сказаць, не каля граніцы, а ўжо (не буду называць факты) на тэрыторыі Беларусі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Некаму хочацца ўцягнуць Беларусь у гэту вайну і развязаць эскалацыю. Але ўцягванне Беларусі ў вайну - гэта не проста эскалацыя, а страшны новы ўзровень гэтай вайны. Мы робім усё для таго, каб не ўлезці ў гэту вайну".
"Прэзідэнт Расіі займае такую ж пазіцыю. Ён гэта разумее. Як ён мне сказаў: "У мяне няма ніякай мэты, каб заўтра Беларусь была ўцягнута ў гэту вайну", - расказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта не трэба ні Расіі, ні тым больш Беларусі, таму што працягласць лініі фронту ў такім выпадку павялічыцца на паўтары тысячы кіламетраў: "Мы разумеем, што гэта будзе страшная эскалацыя, вельмі небяспечная і вельмі нявыгадная для нас. Дык навошта ўлазіць у тое, што заўтра табе ніякага станоўчага выніку не дасць? І потым, мы ж разумеем, што калі мы ўступаем у вайну, то ўвесь блок НАТА пад гэтай маркай таксама пачне супраць нас ваяваць. А гэта Польшча, Літва, Латвія і туды далей - яшчэ 2 тыс. кіламетраў граніц. Каму гэта трэба?"
Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што і беларускі народ не хоча быць уцягнутым у вайну. "Для таго я і Прэзідэнт, каб зыходзіць з волі і жадання беларускага народа. Чые ж я інтарэсы павінен прадстаўляць? Папракаць мяне ў гэтым не трэба. Ні адзін народ, якія вы (удзельнікі форуму. - Заўвага БЕЛТА) прадстаўляеце тут, на гэтай канферэнцыі, не хоча быць уцягнутым у канфлікт", - заўважыў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь ніколі не напрошвалася ў пасрэднікі, але сёння робіць усё магчымае, каб мінімізаваць жахі вайны. Праводзіць абмены ваеннапалоннымі, перадачу цел загінулых, рэпатрыяцыю грамадзянскага насельніцтва ў абодва бакі. Прадаўжае прымаць у сябе ўкраінцаў, якія ўцякаюць ад вайны. З пачатку ваенных дзеянняў у краіну прыбыло амаль паўмільёна грамадзян Украіны.-0-