У час перагавораў амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім. Фота ТАСС
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з аптымізмам глядзіць на антываенную палітыку цяперашняй адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, паведамляе БЕЛТА.
Інтэрв'юер нагадаў, як пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін першым пазваніў свайму амерыканскаму калегу Джорджу Бушу - малодшаму. Марыа Наўфал пацікавіўся меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі, ці можна вярнуцца да тых часоў, калі паміж краінамі існаваў даволі добры ўзровень адносін.
"У палітыцы, відаць, так не бывае, каб вярнуцца да чагосьці. Ды і не трэба ў цяперашняй сітуацыі. Не трэба нікуды вяртацца. Трэба прадаўжаць рух. Калі мы адышлі ў бок ад той добрай лініі, аб якой вы сказалі, трэба вярнуцца на гэту лінію. Але ў мінулае вяртацца не трэба. Гэта немагчыма. У палітыцы гэта немагчыма. Асабліва цяпер, калі час мяняецца вельмі хутка. Бурны час. Не трэба нікуды вяртацца. Трэба глядзець наперад і рухацца наперад", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт канстатаваў вельмі хуткае змяненне сітуацыі ў адносінах паміж Усходам і Захадам, ЗША і іншым светам, у тым ліку паміж ЗША і Расіяй. "Ніхто не мог і падумаць. Але адзін чалавек, які рызыкнуў гэта зрабіць, - Дональд Трамп - вельмі хутка сітуацыю з галавы на ногі паставіў. Будзем спадзявацца", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Яшчэ раз хачу паўтарыць: я не прыхільнік нейкага вяртання да чагосьці. Трэба рухацца наперад у адпаведнасці з той сітуацыяй, якая складваецца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў пазіцыю аб тым, што ў цэлым паміж Усходам і Захадам не павінна быць нейкіх перашкод для супрацоўніцтва.
Што датычыцца перспектыў мірнага ўрэгулявання, Аляксандр Лукашэнка адчувае вялікі аптымізм у сувязі з палітыкай цяперашняй адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі: "Яны малайцы. І Трамп малайчына, што ён часта гаворыць і штосьці робіць ужо ў напрамку таго, каб спыніць вайну ва Украіне, спыніць вайну на Блізкім Усходзе. Гэта дарагога варта ў знешняй палітыцы. Мне здаецца, і іншай палітыкі няма ў яго, як спыніць вайну. Выдатная ідэя. Вось тут я гатовы стаць побач і рабіць усё тое, што неабходна для спынення вайны і паляпшэння жыцця людзей".
"Гэта ненармальна, калі маладыя хлопцы, такія як ты, Марыа, сёння гінуць на фронце. Хіба гэта нармальна? У той час як большая частка грамадства больш-менш нармальна жыве, а пэўная частка грамадства добра жыве. А хтосьці за нейкія інтарэсы гіне. Гэта ненармальна. Таму ў гэтым (урэгуляванні канфлікту. - Заўвага БЕЛТА) у мяне вялікі аптымізм", - дадаў беларускі лідар.-0-