Сцяг Серада, 25 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 13:39

Ганаровае званне "Народны ўрач Беларусі" прысвоена Ігару Карпаву

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народным урачом Беларусі стаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прафесар, доктар медыцынскіх навук Ігар Карпаў. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі сістэмы аховы здароўя і ўручэння ім дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што цяпер, у час эпідэміі каранавіруса, менавіта Ігар Карпаў узначаліў работу па аказанні дапамогі пацыентам - ездзіў непасрэдна па рэгіёнах, займаючыся самымі цяжкімі выпадкамі, кансультаваў, дапамагаў. "Гэта яскравы, дастойны прыклад сапраўднага народнага ўрача Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сваю чаргу Ігар Карпаў падзякаваў за высокую ацэнку яго працы. "Асабліва для людзей нашага пакалення слова "народны", напэўна, з'яўляецца вышэйшай формай заахвочвання. Гэта выдатны тэрмін, з якім наша пакаленне пражыло ўсё працоўнае жыццё. Тое, што я стаю сёння тут, - прыемны для мяне збег акалічнасцей. А вось тое, што наша медыцына аказалася прафесіянальнай, мужнай і падрыхтаванай да цяжкіх момантаў, што аказвалася дапамога на ўсіх узроўнях і яна дайшла да ўсіх рэгіёнаў краіны, сведчыць аб тым, што ў нас сапраўды народная медыцына і што вы, паважаныя прысутныя, з'яўляецеся народнымі медыкамі", - сказаў урач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі