Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2019, 12:27

Гана можа стаць адной з апорных кропак супрацоўніцтва Беларусі з дзяржавамі Афрыкі - Лукашэнка

21 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Гана можа стаць адной з апорных кропак супрацоўніцтва Беларусі з афрыканскімі дзяржавамі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з пасламі замежных дзяржаў пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь сур'ёзна вывучае магчымасці супрацоўніцтва з Ганай. "Упэўнены, што яна будзе адной з апорных кропак у Афрыцы, з якой мы пачнём больш актыўнае супрацоўніцтва і з іншымі краінамі", - заявіў Прэзідэнт у размове з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Гана ў Беларусі Леслі Ача Апоку-Уарэ.

Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў даверчыя граматы паслоў 10 замежных краін. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі